Аб установе

У школе навучаецца 449 вучняў у 22 класах-камплектах. Пачатковых класаў - 4, 5-9 класаў - 14, 10-11 класаў - 4.

Навучальны план, па якім працуе школа – гэта навучальны план сярэдняй школы №1 г. Чэрыкава з рускай мовай навучання, базавы і профільны ўзроўні вывучэння прадметаў.

Вучэбна-выхаваўчы працэс ажыццяўляюць 45 настаўнікаў, 2 выхавацеля ГПД, педагог- псіхолаг, сацыяльны педагог, педагог арганізатар.

У школе працуюць:
апякунскі савет,
бацькоўскі камітэт,
вучнёўскі камітэт,
піянерская арганізацыя,
першасная арганізацыя БРСМ.

У студзені месяцы 2008 г. школе нададзены статус юрыдычнай асобы.

 

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта